Пра гэта інфармуе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Аблвыканкама.
З мэтай спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму з 19 па 21 мая супрацоўнікамі ДАІ Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка наступных аўтамабільных дарог: Р-35 «Калінкавічы — Брагін — Камарын — мяжа Украіны»; Н-4162 «Рэчыца — Горваль — Васілевічы»; Н-4003 «Пціч — Петрыкаў — Жыткавічы».
Праваахоўнікі ўзмоцнена будуць выяўляць такія грубыя парушэнні ПДР, як кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і (або) без права кіравання, парушэнне правілаў абгону, перавышэнне хуткасных рэжымаў, правіл перавозкі пасажыраў, а таксама парушэнні ПДР з боку пешаходаў у цёмны час сутак.
Асаблівую ўвагу вартавыя дарог нададуць кіроўцам мотатранспарту, паколькі мотааматары таксама нярэдка парушаюць ПДР!
У рабоце супрацоўнікі ДАІ будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за бяспекай дарожнага руху, а таксама будуць мець прыборы фота- і відэафіксацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelshchyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/adpracouka-autadarogi