У іспанскім Мадрыдзе было выяўлена восем выпадкаў заражэння малпавай воспай. Міністэрства аховы здароўя Іспаніі і мясцовыя ўлады ўвялі ў горадзе рэжым санітарнай трывогі, паведамляе газета El Pais, перадае [1] БелТА.
Як піша выданне, да гэтага моманту Нацыянальны цэнтр мікрабіялогіі яшчэ не паведаміў аб выніках генетычнага аналізу ўзораў, узятых у інфіцыраваных. Каралеўства стала трэцяй дзяржавай, пасля Вялікабрытаніі і Партугаліі, дзе былі зафіксаваны выпадкі заражэння гэтай воспай. Эксперты пакуль не высветлілі, як адбылося заражэнне, бо хворыя не мелі кантакту адзін з адным.
Воспа малпаў — гэта заанознае захворванне дзікіх жывёл, распаўсюджанае ў лясных раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі. Яно перадаецца кантактным і паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд звычайна доўжыцца ад 6 да 21 дня.
Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад гэтага захворвання ў Афрыцы паміраюць каля 10 працэнтаў хворых дзяцей ранняга ўзросту.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/world/view/u-madrydze-z-za-uspyshki-malpavaj-vospy-abjavili-sanitarnuju-tryvogu-115091-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malpavaya-vospa
[3] https://zviazda.by/be/tags/zahvorvanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/smyarotnasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/madryd