Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась заявіў аб пачатку новага этапу ўзаемадзеяння паміж АДКБ і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Аб гэтым ён сказаў у Маскве на сустрэчы па выніках перагавораў, праведзеных сёння з генеральным сакратаром ШАС Чжанам Мінам, перадае [1] БелТА.
«Гэта сустрэча адкрые новы этап узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж нашымі арганізацыямі», — упэўнены Станіслаў Зась.
Генсакратар падкрэсліў, што АДКБ уважліва і з задавальненнем сочыць за ростам аўтарытэту ШАС на міжнароднай арэне. Паводле яго слоў, гэты аўтарытэт абумоўлены ў тым ліку і разумнымі прынцыпамі, якія былі закладзены пры стварэнні арганізацыі. У ліку гэтых прынцыпаў Станіслаў Зась назваў выкананне норм міжнароднага права, узаемная павага дзяржаў, імкненне да пабудовы свету на аснове прынцыпаў непадзельнай бяспекі. «АДКБ прытрымліваецца ў сваёй дзейнасці такіх жа прынцыпаў. Гэта супадзенне дае дадатковыя магчымасці для нарошчвання супрацоўніцтва», — падкрэсліў Станіслаў Зась.
Цяперашнюю сустрэчу ён назваў важнай падзеяй, паколькі гэта толькі другія перагаворы ў такім фармаце за ўсю гісторыю існавання дзвюх арганізацый: папярэдняя сустрэча генеральных сакратароў АДКБ і ШАС адбылася ў 2003 годзе. На што генеральны сакратар ШАС заўважыў, што наступная сустрэча не павінна адбыцца праз 20 гадоў.
Чжан Мін павіншаваў АДКБ з паспяховым правядзеннем нядаўняга саміту кіраўнікоў дзяржаў, а таксама з 30-годдзем падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзем стварэння АДКБ.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/zas-zajaviu-ab-pachatku-novaga-etapu-uzaemadzejannja-pamizh-adkb-i-shas-115094-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[3] https://zviazda.by/be/tags/stanislau-zas
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/sustrecha
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyniki
[7] https://zviazda.by/be/tags/peragavory