У трактарыста сельгаспрадпрыемства «Заскавічы» Маладзечанскага раёна Міхаіла Доўгага працоўны стаж сорак чатыры гады. У чатырнаццаць гадкоў, калі быў яшчэ ў восьмым класе, яму даверылі руль трактара, каб дапамагаць калгасу на сяўбе.
— Я родам з Клічаўскага раёна, з дзяцінства марыў быць механізатарам, скончыў сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, адслужыў у арміі, а потым пачаўся мой доўгі працоўны шлях вясковага трактарыста, — кажа Міхаіл Аркадзьевіч у кароткай размове на вясковым полі, дзе сее кукурузу.
Маладзечанская зямля стала яму роднай. Кожнае поле, кожны гектар ворыўнай зямлі ў «Заскавічах» механізатар ведае да драбніцы — на гэтых пагорках шмат гадоў арэ і барануе, сее і косіць. Ужо на пенсіі, але, як у маладосці, ахвотна дапамагае роднаму прадпрыемству.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny