Персанальная мастацкая выстава «Мой дом — Малдова» беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Доме нацыянальнасцей у Кішынёве. Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Малдове, перадае [1] БелТА.
З прывітальным словам да арганізатараў і гасцей выставы звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін. У сваім выступленні кіраўнік дыпламатычнай місіі адзначыў не толькі вялікі творчы патэнцыял Вячаслава Ігнаценкі, але і яго актыўную ролю ў дзейнасці беларускай абшчыны Малдовы, у тым ліку работу ў якасці выкладчыка на занятках дзіцячага нядзельнага мастацкага класа ў Беларускім культурным цэнтры.
На выставу прыйшлі шматлікія малдаўскія сябры і вучні мастака, а таксама прадстаўнікі беларускай, рускай і ўкраінскай абшчын у Малдове. Арганізатарамі экспазіцыі выступіла Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова і Беларускі культурны цэнтр (г.Кішынёў).
Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў Беларусі, з 1983 года пражывае ў Малдове, з’яўляецца членам Саюза мастакоў Малдовы, міжнароднай асацыяцыі мастакоў. Ён заслужаны мастак Малдовы, з 1984 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У Беларусі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Мінска, Нацыянальным мастацкім музеі Малдовы, Нацыянальным музеі прыроды і этнаграфіі Малдовы, Прыднястроўскім дзяржаўным мастацкім музеі, а таксама ў прыватных калекцыях.
Фота МЗС Беларусі
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/vystava-belaruska-maldauskaga-mastaka-vjachaslava-ignatsenki-adkrylasja-u-kishyneve-115104-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyachaslau-ignacenka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kishynyou