У Расіі створаны вопытны ўзор лятаючага аўтамабіля «Цыклакар». Убачыць яго можна будзе ўжо ў агляднай будучыні, заявіў 18 мая, міністр транспарту РФ Віталь Савельеў, перадаюць [1] «Известия».
«Гэта ўжо не фантастыка, гэта вопытныя ўзоры. Ён 6 м даўжынёй, 2,1 м шырынёй. Гэта рэальны аўтамабіль, які можа вертыкальна ўзлятаць, які можа завісаць, здзяйсняць палёт на 500 км», — сказаў Савельеў на асветніцкім марафоне «Новыя гарызонты».
Кіраўнік Мінтранса растлумачыў, што маса будучага апарата складзе больш за 2 т. Умяшчальнасць у яго будзе такая ж, як у звычайнага аўтамабіля. «Цыклакар» зможа падняць у паветра некалькі чалавек.
Распрацоўка належыць Інстытуту цеплафізікі ім. С. С. Кутателадзе Сібірскага аддзялення РАН. Стварыць прататып лятаючай машыны спецыялісты Інстытута плануюць у кааперацыі з іншымі прадпрыемствамі за два гады.
Таксама плануецца распрацаваць 30-кілаграмовы апарат, які можна было б задзейнічаць для відэаназірання і перавозкі грузаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://iz.ru/1336250/2022-05-18/v-mintranse-rasskazali-o-razrabotke-letaiushchego-avtomobilia-tciklokar
[2] https://zviazda.by/be/tags/mintrans-rasii
[3] https://zviazda.by/be/tags/raspracouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyatayuchy-autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyklakar