У некаторых музеях Гродзеншчыны мерапрыемствы ў рамках «Ночы музеяў» ужо пачаліся, аднак амаль усюды асноўныя падзеі запланаваны на 20 і 21 мая. Згодна са штогадовай акцыяй, музеі вобласці рыхтуюць спецыяльныя праграмы: выставы аднаго дня, канцэрты, спектаклі, аўтарскія экскурсіі, майстар-класы і многае іншае.
Кожны спрабуе адпавядаць сваёй абранай тэматыцы. Мы вырашылі прабегчыся па замках Гродзенскай вобласці і паглядзець, што там прапануюць гледачу супрацоўнікі музеяў.
Гісторыка-археалагічны музей вырашыў аб’яднаць дзве пляцоўкі: у Старым і Новым замку. Мерапрыемства пройдзе 21 мая пад назвай «Ноч дэтэктыўных гісторый», што вее местыцызмам. У Новым замку ўсе жадаючыя змогуць убачыць тэматычны дэтэктыўны кінафільм, пагуляць у настольныя гульні і таямнічую «Мафію». Тут жа пройдзе дэтэктыўны квэст «У пошуках скарбаў», запланаваны майстар-класы па стварэнні фотаробата і дактыласкапіі — галіны крыміналістыкі, якая вывучае адбіткі пальцаў.
На тэрыторыі Старога замка ў «Ноч музеяў» пройдзе выступленне кавер-бэнда Hit Hunte і DJ SEKONE100. На працягу вечара будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, фуд-корт і фотазоны. Госці таксама змогуць прайсціся па музейных экспазіцыях новага і Старога замкаў.
Падрабязнасці тут [3].
Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на музейны трыпціх «Магія агню і святла». Усё пачнецца 20 траўня, аднак галоўны інтэрактыў Лідскага замка чакаецца на наступны дзень. Дзякуючы эфектам, уласцівым начному асвятленню і эмацыйнаму ўспрыманню, музейныя прадметы набудуць новае аблічча, а іх агляд ператворыцца ў захапляльную прыгоду.
Тут пройдзе займальная праграма «Жывая гісторыя» ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Шатландскі клан МакВітан» і «Веруш», канцэрт сярэднявечнага гурта «Скудрынка». Ля ўваходу ў замак сустракаць наведвальнікаў будуць артысты-хадулісты тэатра Ergo Bibamus. Завершыць святочную ноч магія жывога агню, якой валодаюць вогненныя калектывы з Гродна, Ліды, Брэста. Вогненнае шоу — гэта зачаравальнае відовішча, сумяшчае ў сабе танец і майстэрства кіравання агнём.
Падрабязнасці тут [4].
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей на «Ноч музеяў 2022» запрашае 21 мая. На працягу дня ўдзельнікаў будзе забаўляць гульня-квэст «У пошуках скарбаў Міндоўга», якая складаецца з чатырнаццаці чалавек і бяспройгрышная латэрэя.
У праграмме таксама бясплатнае наведванне музея, праца фотазоны «Рыцары Сярэднявечча» і танцавальная праграма «Міндоўг запрашае патанцаваць». У гэты дзень таксама можна будзе прыняць удзел у акцыі «Падары прадмет музею».
Падрабязнасці тут [5].
Міжнародны дзень музеяў ва ўстанове "Музей «Замкавы комплекс «Мір» пройдзе пад дэвізам «Свет, май, музей і музыка». Усё пачне працаваць з раніцы 21 мая. Гасцей чакае асабліва дзённы фармат, аднак для аматараў начных прыгод будуць працаваць гасцінічныя нумары.
Замкавы комплекс «Мір» з’яўляецца сузаснавальнікам конкурсу «Музычны свет». Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з творчасцю юных лаўрэатаў у намінацыях «Фартэпіяна», «Акадэмічны вакал», «Акадэмічны хор», «Скрыпка», «Флейта», «Дамбра», «Баян», «Акардэон» і «Юны кампазітар». Тут жа можна будзе ўбачыць старадаўнія музычныя інструменты, адрэстаўраваныя майстрамі замка.
Падрабязнасці тут [6].
Установа культуры «Смаргонскі гістарычна-краязнаўчы музей» запрашае ўсіх жадаючых у «Ноч музеяў» наведацца ў госці. Праграмма мерапрыемства носіць назву «Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае». Згодна заяўцы, святочныя інтэрактывы пачнуцца 20 мая ў 19.00.
У праграме выступы артыстаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Віктар Цыркуновіч і Вольга Жалезкая. Акрамя таго, забаўляць удзельнікаў будзе рыцарскі клуб «Полацкі звяз». Паслухаць можна будзе таксама дзіўнага майстра-гусляра Алеся Чумакова.
Падрабязнасці тут [7].
Аліса СКІБА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alisa-skiba
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://grodno-museum.by/ru/
[4] https://lixmuseum.by/be/glavnaya/
[5] http://navagrudak.museum.by/
[6] https://mirzamak.by/?ysclid=l3c341shpg
[7] https://museumsmorgon.by/
[8] https://zviazda.by/be/tags/noch-muzeyau
[9] https://zviazda.by/be/tags/kreuski-zamak
[10] https://zviazda.by/be/tags/lidski-zamak
[11] https://zviazda.by/be/tags/navagrudski-zamak
[12] https://zviazda.by/be/tags/mirski-zamak