Любімае месца адпачынку ў жыхароў Смаргоні — парк, які размясціўся на беразе Аксны. Рэканструкцыя парка адбылася да правядзення Дня Беларускага пісьменства ў 2009 годзе. Тут усталяваны помнік паэту Францішку Багушэвічу, а таксама трохфігурная скульптурная кампазіцыя «Смаргонская мядзведжая акадэмія». Для дзяцей узведзены гарадок, абсталяваны сучаснымі пляцоўкамі. І сем’і з дзецьмі, і моладзь з задавальненнем тут праводзяць вольны час.
Анатоль КЛЯШЧУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh-trascyanec