Беларусь купіла ў Расіі патрэбную колькасць ракетных комплексаў «Іскандэр» і зенітных ракетных комплексаў С-400. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, перадае [1] БелТА.
«Мы дамовіліся з Пуціным. Мы купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых „Іскандэраў“, С-400, узброілі нашу армію. Цяпер гэта ўжо зусім іншая армія з такім узбраеннем. Прынамсі, непрымальны ўрон гэта зброя можа нанесці каласальны», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляюць многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу. «З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да ладу новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету. Кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца бягучага года атрымаем ужо ракету тыпу „Іскандэр“. Вельмі добрая зброя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-belarus-kupila-u-rossii-iskandery-i-s-400-502887-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/raketnyya-kompleksy
[4] https://zviazda.by/be/tags/iskander-0