Яўген Багдановіч і Святлана Шафарэнка пачалі працаваць на Мазырскім домабудаўнічым камбінаце адразу пасля атрымання прафесійнай адукацыі. Такім чынам, ужо больш як 10 гадоў маладыя людзі робяць свой унёсак у жыллёвае будаўніцтва. Сёння яны працуюць у фармовачным цэху. У Яўгена — адказная пасада начальніка. Ён рэгулюе арганізацыю тэхналагічных працэсаў. Пад яго кіраўніцтвам шчыруюць шэсць майстроў. Адзін з іх — Святлана. У яе абавязкі ўваходзяць кантроль якасці і праверка адпаведнасці прадукцыі ўсім стандартам.
Фота Лізаветы ГОЛАД
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny