Беларусь дэманструе дастатковы прагрэс і высокія вынікі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, заявіла першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, перадае [1] БелТА.
Алена Кухарэвіч нагадала, што з 2020 года сусветная статыстычная супольнасць пачала падводзіць прамежкавыя вынікі рэалізацыі Парадку дня — 2030. Белстат таксама далучыўся да гэтай ініцыятывы.
«Праведзены аналіз паказаў, што забяспечаны дастатковы прагрэс і дасягнуты высокія вынікі па МУР 1 «Ліквідацыя галечы», МУР 4 «Якасная адукацыя», МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя», МУР 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура», МУР 14 «Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў» і МУР 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця», — расказала першы намеснік старшыні Белстата.
Статыстычныя даныя таксама сведчаць аб скарачэнні няроўнасці паміж жанчынамі і мужчынамі. Краіна ўтрымлівае высокія пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах. Так, у сферы эканамічнага ўдзелу і кар’ерных магчымасцей Беларусь займае пятае месца. Гэта лепшы вынік у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
Разам з тым Алена Кухарэвіч звярнула ўвагу, што асобныя паказчыкі патрабуюць дадатковых намаганняў: гэта зніжэнне ўзроўню смяротнасці і вытворчага траўматызму, навучанне насельніцтва запатрабаваным на рынку працы навыкам, захаванне зялёных зон пры праектаванні гарадской забудовы, вырашэнне праблем з браканьерствам.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/inavatsyi-adukatsyja-partnerstva-belstat-raskazau-ab-pragrese-u-dasjagnenni-mur-115169-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alena-kuharevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/mur
[4] https://zviazda.by/be/tags/belstat