У Брэсцкім абласным анкалагічным дыспансеры ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар былога галоўнага ўрача ўстановы Канстанціна ШЭЛЕПЕНЯ.
Канстанцін Георгіевіч узначальваў бальніцу 28 гадоў — з 1989 да 2017 года. Ёр рабіў самыя складаныя аперацыі, многія і многія гараджане, жыхары вобласці абавязаны яму жыццём і здароўем. Кандыдыт медыцынскіх навук Канстанцін Шэлепень быў цудоўным урачом і мудрым кіраўніком.
На ўрачыстую цырымонію адкрыцця паммятннай дошкі сабраліся былыя калегі доктара, прыйшлі яго пацыенты, прадстаўнікі грамадскасці і ўлады.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з тэлеграм-канала Аляксандра РАГАЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-ragachuk
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanstancin-shelepen
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/memaryyalnaya-doshka