У Беларусі стартаваў рэспубліканскі конкурс «Трыенале маладых мастакоў», паведамляецца [1]на сайце Міністэрства культуры.
Конкурс арганізаваны на базе дзяржаўнай установы культуры «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках, асобы, якія атрымліваюць мастацкую ці мастацтвазнаўчую адукацыю ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя, навуковыя, педагагічныя, музейныя работнікі ва ўзросце да 35 гадоў, асобы, якія маюць дзеючы прафесійны сертыфікат творчага работніка і з’яўляюцца грамадзянамі рэспублікі, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны.
Заяўкі на ўдзел можна дасылаць па 1 ліпеня 2022 г. у адрас дырэкцыі конкурсу: 220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 3, тэл. , +375 17 235 03 31, +375 17 399 09 78.
Конкурс праводзіцца па 15 лістапада 2022 года. Прадугледжаны цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Рэспубліканскай выставы і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.
Спасылкі
[1] https://kultura.by/news/ministerstva-kultury-pravodzits-respublikanski-konkurs-tryenale-maladykh-mastako-u-2022-godze/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-tryenale-maladyh-mastakou
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-kultury