Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» сумесна з Палацам культуры Мінскага трактарнага завода правяло Першы адкрыты музычны форум гарманістаў Беларусі. Ён адзначыўся арганізацыйным сходам па заснаванні Асацыяцыі гарманістаў, конкурснымі выступленнямі, майстар-класамі.
На завяршэнні адбыўся гала-канцэрт з удзелам лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Б. Харэвіча, пераможцы Кубка свету сярод баяністаў У. Плігаўкі, вядомых у Беларусі і па-за яе межамі ансамбляў «Дударыкі» (Мінск), «Аношкаўскія музыкі» (Нясвіжскі раён) і іншых. З многімі выканаўцамі гледачы былі добра знаёмы — у зале Палаца культуры трактарабудаўнікоў штогод праходзяць святы «Гармонік збірае сяброў».
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh