Унутраныя войскі МУС змогуць прымаць удзел у мерапрыемствах па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы. Такая інфармацыя апублікаваная [1] сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by.
Як раней адзначаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, законапраект аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў МУС падрыхтаваны ў планавым парадку і накіраваны перш за ўсё на ўдасканаленне палажэнняў закона аб Унутраных войсках з улікам вопыту прымянення сіл і сродкаў унутраных войскаў у постэлектаральны перыяд, прававое рэгуляванне асобных пытанняў, звязаных з новай для ўнутраных войскаў задачай — аховай Беларускай АЭС, надзялення ўнутраных войскаў статусам і кампетэнцыяй суб’екта барацьбы з тэрарызмам.
Згодна з дакументам, ва ўнутраных войскаў МУС пашыраюцца задачы. Яны датычацца ўдзелу ў забеспячэнні бяспекі ахоўваемых асоб і ахоўных аб’ектаў, удзелу ў забеспячэнні рэжыму надзвычайнага і ваеннага палажэнняў, прававога рэжыму в зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, удзелу ў мерапрыемствах па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы Беларусі.
Міністэрства ўнутраных спраў надзяляецца паўнамоцтвамі па вызначэнні парадку адбору грамадзян, якія прызываюцца ва ўнутраныя войскі, і вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы ўнутраных войскаў для праходжання службы ў органах унутраных спраў.
Згодна з законам, устанаўліваецца таксама абавязак для ўнутраных войскаў забяспечыць бяспеку сваіх вайскоўцаў, асоб грамадзянскага персаналу ўнутраных войскаў, а таксама блізкіх вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу.
Законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у канцы красавіка і ў пачатку мая адобраны Саветам Рэспублікі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://pravo.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/unutranyya-voyski
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahova-dzyarzhaunay-myazhy
[5] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-0