Аператыўнікі БЭЗ устанавілі, што больш за год 42-гадовы кладаўшчык і 62-гадовы вадзіцель дзяржпрадпрыемства ў Глыбокім рабілі крадзяжы лому каляровага металу, паведамляе [1] тэлеграм-канал МУС Беларусі
Адходы меднага дроту, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці, павінны былі афіцыйна здаваць у перапрацоўку, вяртаючы сродкі камбінату. У працэсе адгрузкі саўдзельнікі прысвойвалі частку лому і адпраўлялі на нелегальную скупку. Атрыманыя злачынным шляхам грошы дзялілі паміж сабой.
Усяго за названы перыяд падазроныя скралі больш за 7 тон медзі на суму амаль 100 тысяч рублёў. У адносінах да іх узбуджана крымінальная справа за прысваенне або растрату ў асабліва буйным памеры.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/4528?single
[2] https://zviazda.by/be/tags/buyny-kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/glybokae
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava