Шматлюдна і весела прайшла ўчора Ноч музеяў у Нацыянальным мастацкім музеі. Наведвальнікі з цікавасцю паглядзелі выставу карцін беларускага мастака Уладзіміра Садзіна, павучыліся саломапляценню, жадаючыя паўдзельнічалі ў майстар-класе па скетчынгу, паглядзелі французкі арыстакратычны салон. У музеі ў перыяд усёй акцыі гучала музыка, прагульваліся элегантныя дамы, часта ў суправаджэнні модна апранутых кавалераў.
Тэкст і фота Віктара ДРАЧОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-drachou
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny