На парыжскіх кортах «Ралан Гарос» сёння стартаваў другі ў сезоне тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема» — Адкрыты чэмпіянат Францыі, паведамляе [1] БелТА.
Першай з трох прадстаўніц Беларусі ў жаночым адзіночным разрадзе ў барацьбу ўступіла Аляксандра Сасновіч, якая займае 45-е месца ў сусветным рэйтынгу. Сёння ў 1/64 фіналу яна абгуляла ў дзвюх партыях кітаянку Ван Сіньюй, у якой 75-я пазіцыя, — 6:4, 6:1. У другім раўндзе саперніцай беларускі будзе пераможца матчу паміж прадстаўніцай Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12-ы нумар рэйтынгу WTA) і чэшскай тэнісісткай Ліндай Насковай (185).
Лепшая беларуская тэнісістка сёмая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу сустрэнецца з францужанкай Хлояй паку (102). Саперніцай былога лідара сусветнага рэйтынгу Вікторыі Азаранка, у якой зараз 15-я пазіцыя, будзе румынская тэнісістка Ана Багдан (91).
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/aleksandra-sasnovich-pobedila-na-starte-otkrytogo-chempionata-frantsii-po-tennisu-503348-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-sasnovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport