Гала-канцэрт пераможцаў гарадскога фестывалю маладзёжнай творчасці «Усе таленты цябе, мой Магілёў!» пройдзе 24 мая ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова, паведаміў [1] першы сакратар гаркама БРСМ Сяргей Чычоў.
На розных этапах правядзення ў фестывалі прынялі ўдзел 2,5 тыс. чалавек, і толькі 50 сталі пераможцамі. Менавіта іх творчыя нумары ўвайшлі ў праграму выніковага гала-канцэрта. Па словах Сяргея Чычова, творчы праект — выдатная магчымасць для таленавітай і яркай моладзі праявіць сябе, павысіць прафесійны ўзровень і пагутарыць з аднадумцамі.
Фестываль «Усе таленты цябе, мой Магілёў!» праходзіў па пяці намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях: 14-17 гадоў і 18-31 год. Гран — пры фестывалю ў намінацыі «Эстрадны танец» у катэгорыі ад 14 да 17 гадоў узяла харэаграфічная Студыя «Мара» Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа, ад 18 да 31 года — ансамбль «Раставанне» гэтай жа ўстановы адукацыі.
У намінацыі «Саліст-вакаліст» у першай катэгорыі Гран-пры ўдастоена навучэнка Магілёўскага каледжа мастацтваў Дар’я Дзянісава, у другой — вучаніца сярэдняй школы № 38 Ганна Рыбакова. У намінацыі «Вакальны ансамбль» у малодшай катэгорыі Гран-пры ўдастоена Студыя «Прамень» электратэхнічнага каледжа, старэйшай — ансамбль Congrazia каледжа мастацтваў.
У намінацыях СТЭМ і арыгінальны нумар Гран-Пры не прысуджалася. Астатнія ўдзельнікі атрымалі дыпломы I, II і III ступені.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/pobediteli-festivalja-vse-talanty-tebe-moj-mogilev-vystupjat-na-itogovom-gala-kontserte-503613-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/use-talenty-cyabe
[3] https://zviazda.by/be/tags/moy-magilyou-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/gala-kancert