Рост колькасці заражаных воспай малпаў не патрабуе правядзення масавай вакцынацыі ад гэтага захворвання ў цяперашні перыяд, заявіў прадстаўнік СААЗ Рычард Пібадзі, паведамляе [1] ТАСС.
Паводле слоў Пібадзі, запас вакцын у свеце ад воспы малпаў даволі абмежаваны. Аднак на гэтым этапе актыўна вакцынаваць насельніцтва не трэба. Каб засцерагчыся ад захворвання, дастаткова выконваць неабходныя правілы гігіены.
Воспа малпаў пачала распаўсюджвацца ў мінулым месяцы ў заходнееўрапейскіх краінах. На сённяшні дзень у краінах ЕС зарэгістравана 67 выпадкаў інфіцыравання. Першыя выпадкі заражэння зафіксаваны за межамі Еўропы — у Аўстраліі, Канадзе, ЗША.
Спецыялісты адзначаюць, што пэўную ахову ад воспы малпаў забяспечвае папярэдняя вакцынацыя ад натуральнай воспы. Пры гэтым спецыфічнага лячэння або вакцыны ад воспы малпаў няма.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/14707219
[2] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vospa-malpau