zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Кінастудыя «Беларусьфільм» прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па сумеснай кінавытворчасці Расіі і краін СНД

  • 24.05.2022 18:35

Кінастудыя «Беларусьфільм» у жніўні прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па сумеснай кінавытворчасці Расіі і краін СНД. Мерапрыемства пройдзе ў Санкт-Пецярбургу на кінастудыі «Лендок» і будзе прымеркавана да яе 90-годдзя, паведамляецца [1]на сайце кінастудыі.


Таксама ў ліку ўдзельнікаў канферэнцыі – прадстаўнікі студый «Азербайджанфільм», «Арменфільм», «Грузія-фільм», «Казахфільм», «Кыргызфільм», «Туркменфільм», кінаканцэрна «Узбекфільм», «Таджыкфільм», прадстаўнікі Міністэрства культуры Расіі, Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга, расійскіх платформаў, рэжысёры, прадзюсары, кінакрытыкі, а таксама кінематаграфісты краін СНД і Грузіі.

У рамках канферэнцыі 22-23 жніўня ўпершыню адбудзецца пітчынг праектаў для сумеснай вытворчасці краін СНД. Удзел у пітчынгу бясплатны. Адбор заявак адбываецца з 16 мая па 20 ліпеня 2022 года.

«Надышоў момант, калі нам неабходна трымацца разам і кансалідаваць нашы творчыя сілы з кінематаграфістамі краін блізкага замежжа. Мы бачым у пітчынгу вялікі патэнцыял, той самы творчы імпульс, які дазволіць нам ствараць шчырае кіно высокага ўзроўню выканання і духоўнасці. Мы рады, што гэта падзея адбудзецца на кінастудыі “Лендок”, і Санкт-Пецярбург стане цэнтрам прыцягнення для кінематаграфістаў з розных рэгіёнаў Расіі і суседніх краін», — адзначыў [2]Аляксей Цяльноў, генеральны дырэктар кінастудыі «Лендок», прадзюсер, рэжысёр.

Па выніках пітчынгу будуць падпісаны пагадненні аб намерах для сумеснага вытворчасці праектаў – пераможцаў. 

Ксенія ДАБРАБЫТ

Прэв’ю: pixabay.com
Тэгі:
  • кінастудыя «Беларусьфільм» [3]
  • міжнародная канферэнцыя па сумеснай кінавытворчасці Расіі і краін СНД [4]
  • Санкт-Пецярбург [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://belarusfilm.by/news/belarusfilm-primet-uchastie-v-mezhdunarodnoy-konferentsii-po-sov/
[2] https://moviestart.ru/2022/05/17/pitching-stran-sng-vpervye-projdyot-v-sankt-peterburge/?fbclid=IwAR0jYa7BC3b_amjwDEY_hPnyUlPab7M2ZfHsm8_N-PT0zWbvfcAtLJZE-Xw
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinastudyya-belarusfilm-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-kanferencyya-pa-sumesnay-kinavytvorchasci-rasii-i-krain-snd
[5] https://zviazda.by/be/tags/sankt-pecyarburg