У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя маршала С.К. Цімашэнкі стартуе адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука, паведамілі [1] ў прэс-службе РЦАП па стралковых відах спорту.
У турніры прымуць удзел каля 150 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Лучнікі выступяць у асабістым, камандным і змешаным спаборніцтве сярод мужчын і жанчын у катэгорыях класічны лук і кампаўнд (блочны лук).
У стартавы дзень спаборніцтваў адбудзецца афіцыйная прыстрэлка. Фіналы адкрытага Кубка Беларусі па стральбе з лука пройдуць 28 мая.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://belshooting.by/?p=2828
[2] https://zviazda.by/be/tags/rcap
[3] https://zviazda.by/be/tags/stralkovyya-vidy-sportu
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-belarusi