ААТ «Гомсельмаш» аднаўляе супрацоўніцтва з Гянджынскім аўтамабільным заводам, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.
Бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, пачалася сумесная работа.
Цяпер па заказе азербайджанскіх партнёраў вядзецца дапрацоўка новага беларускага камбайна. «Гэта камбайн другога класа. Да канца года правядзём яго выпрабаванні ў Беларусі, а з наступнага плануем пачаць пастаўку ў Азербайджан», — адзначыў першы намеснік дырэктара па рэалізацыі і развіцці — дырэктар цэнтра продажаў і сэрвісу Дзмітрый Афанасьеў. Паводле яго даных, у перспектыве пастаўка на гэты рынак да 50 адзінак у год.
Холдынг «Гомсельмаш» — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/gomselmash-adnauljae-supratsounitstva-z-gjandzhynskim-autazavodam-115373-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomselmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[4] https://zviazda.by/be/tags/gyandzhynski-autazavod
[5] https://zviazda.by/be/tags/memarandum-ab-supracounictve