zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Уладальніка гран-пры I міжнароднага фестывалю-конкурса аматарскага цыркавога мастацтва назавуць сёння ў Гомелі

  • 25.05.2022 11:03

Дзевяць наймацнейшых калектываў з Беларусі і Расіі ўдзельнічаюць у I міжнародным фестывале-конкурсе аматарскага цыркавога мастацтва, паведамляецца [1]на сайце Міністэрства культуры.


Форум праходзіць у Гомелі. Конкурсная праграма ўключае спаборніцтва ў 6 жанрах: акрабатыка, паветраная гімнастыка, жангліраванне, клаўнада, эквілібрыстыка, фокусы. 

Барацьба за гран-пры разгорнецца 25 мая падчас прагляду конкурснай праграмы, на якую запрашаюцца ўсе знатакі цыркавога мастацтва. Ацэньваць майстэрства аматарскіх цыркавых калектываў будзе прафесійнае журы, якое ўзначальвае народны артыст РСФСР, легендарны клоўн Май – Яўген Майхроўскі.

26 мая на гала-канцэрце фестывалю будзе аб’яўлены пераможца, які атрымае галоўны прыз – 150 базавых велічынь і званне наймацнейшага калектыву аматарскага цыркавога мастацтва 2022 года. Сапраўдным падарункам для гледачоў стане незабыўнае шоу «Цырк Юрскага перыяду». 

I Міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва праводзіцца ў мэтах падтрымкі аматарскіх цыркавых калектываў, захавання пераемнасці прафесійнага цыркавога мастацтва і аматарскіх цыркавых калектываў, развіцця і прапаганды лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва.

Арганізатарамі фестывалю-конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Гомельскі дзяржаўны цырк.

Прэв’ю: БелТА
Тэгі:
  • Міністэрства культуры [2]
  • міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва [3]
  • Беларусь [4]
  • Расія [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://kultura.by/news/i-mezhdunarodnyy-festival-konkurs-lyubitelskogo-tsirkovogo-iskusstva/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-kultury
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-festyval-konkurs-amatarskaga-cyrkavoga-mastactva
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya