Пасяджэнне выканкама аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках Года гістарычнай памяці адбудзецца ў Мінску 26 мая, паведамляе [1] прэс-служба Мінгарвыканкама.
З дакладам выступіць начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
Будзе прааналізавана праца, а таксама вызначаны дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання беларускага народа.
Пасяджэнне адбудзецца па адрасе пр. Незалежнасці, 8, аўд.400, пачатак у 10.30.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://minsk.gov.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasyadzhenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/vykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[5] https://zviazda.by/be/tags/god-gistarychnay-pamyaci
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk