У Сочы стартаваў Кубак Чорнага мора па хакеі, у якім прымае ўдзел маладзёжная зборная Беларусі (U20), паведамляе [1] БелТА.
У першым матчы турніру падапечныя Сяргея Стася прайгралі маладзёжнай камандзе Расіі-2. Стартавы перыяд абышоўся без закінутых шайбаў, а ў другой 20-мінутцы беларусы капітулявалі двойчы. У фінальнай трэці расіяне дабавілі яшчэ адзін гол, як вынік — 0:3 не на карысць гасцей. Лепшым іграком у складзе нашай каманды быў прызнаны нападаючы Сцяпан Звягін.
Заўтра зборная Беларусі (U20) сустрэнецца з першай маладзёжнай камандай Расіі, пачатак сустрэчы — у 13.00. Заключны матч групавога этапу нашы хакеісты правядуць у пятніцу супраць юнацкай зборнай Расіі (U18).
Паўфінальныя паядынкі на Кубку Чорнага мора пройдуць 29 мая, фінал і матч за першае месца адбудуцца ў панядзелак.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/maladzezhnaja-zbornaja-belarusi-pa-hakei-z-parazhennja-startavala-na-kubku-chornaga-mora-115417-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kubak-chornaga-mora-pa-hakei
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladzyozhnaya-zbornaya-belarusi