Беларусь захавала патрэбныя для Расіі вытворчыя і навукова-тэхналагічныя кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы па відэасувязі на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Бішкеку, паведамляе [1] БелТА.
«У нас ёсць магчымасць працаваць з Рэспублікай Беларусь па шэрагу напрамкаў, звязаных з кааперацыяй, і мы абавязкова будзем гэта рабіць. Таму што Беларусь захавала пэўныя, вельмі важныя для нас кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Ён паведаміў, што аб гэтым ішла размова на нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. «Нават дамовіліся выдзеліць асобнае фінансаванне на тыя вытворчыя праекты ўнутры Беларусі, прадукты якіх будуць запатрабаваны ў самой Расіі», — адзначыў Прэзідэнт Расіі.
«Гэта вельмі цікавы і перспектыўны напрамак», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/putsin-belarus-zahavala-patrebnyja-dlja-rasii-kampetentsyi-u-tym-liku-u-mikraelektronitsy-115469-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikraelektronica
[6] https://zviazda.by/be/tags/euraziyski-ekanamichny-forum