У Душанбэ адбылася сустрэча ўдзельнікаў групы дружбы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Таджыкістана, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на беларускую дыпламатычную місію.
Парламенцкую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, у тым ліку міжпарламенцкіх сувязей, адпаведнасці заканадаўстваў, сумеснага процістаяння існуючым выклікам і пагрозам, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Беларускія парламентарыі сустрэліся са старшынёй ніжняй палаты парламента Таджыкістана Махмадтаірам Закірзода. «З задавальненнем было адзначана канструктыўнае супрацоўніцтва парламентарыяў дзвюх краін у міжнародных і інтэграцыйных структурах, уключаючы Міжпарламенцкую асамблею СНД, Парламенцкую асамблею АДКБ і іншыя», — адзначылі ў пасольстве.
Акрамя таго, удзельнікі беларускай дэлегацыі наведалі зборачную вытворчасць айчыннай сельскагаспадарчай тэхнікі акцыянернага таварыства закрытага тыпу «Агратэхсэрвіс» у Гісары.
Прэв’ю: Пасольства Беларусі ў Таджыкістане
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/parlamentaryi-belarusi-i-tadzhykistana-abmerkavali-shljahi-sumesnaga-protsistajannja-vyklikam-i-115476-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/parlamentaryi-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/tadzhykistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-dyplamatychnaya-misiya