Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 15 раёнах Беларусі, паведамляе [1] Міністэрства лясной гаспадаркі.
Больш за ўсё абмежаванні закранулі Гомельскую вобласць, дзе наведванне лясоў абмежавана ў 11 раёнах. У Брэсцкай вобласці абмежаваны для наведвання 4 раёны. Астатнія рэгіёны знялі абмежаванні на наведванне лясной мясцовасці.
Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забароны — забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://mlh.by/press-service/news/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki
[3] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanni-na-navedvanne-lyasou
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc