zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Урач патлумачыў, чаму нельга купляць селядзец на рынку з «белых вёдраў»

  • 27.05.2022 19:05

У селядца маса карысных уласцівасцяў і толькі адзін мінус, перадае [1]РИА-Новости са спасылкай на доктара медыцынскіх навук Аляксея Кавалькова.


Фота pixabay.com

Бялок, вітаміны, антыаксіданты, амега-3 тлустыя кіслоты — усе гэтыя неабходныя арганізму рэчывы ўтрымліваюцца ў селядцы.

Зрэшты, «маса плюсаў» можа ўраўнаважвацца адным «велізарным мінусам», калі купляць селядзец у непадыходным месцы, працягнуў дыетолаг.

«Практычна ўвесь селядзец заражаны гельмінтамі, таму яго трэба вымарожваць пры тэмпературы мінус 28-30 градусаў на працягу двух тыдняў. Пры вытворчасці ў завадскіх умовах гэта заўсёды робяць, там ёсць спецыяльныя камеры для гэтага. А ў хатніх умовах яго проста фасуюць з засолам і распаўсюджваюць па рынках у белых вёдрах, таму ёсць рызыка набыць селядзец з “насельнікамі” — з гельмінтамі», — папярэдзіў Кавалькоў.

Паводле яго слоў, гельмінты не проста насяляюць у кішачніку заражанага чалавека, яны могуць прыводзіць да сур’ёзных захворванняў сэрца, лёгкіх і нават мозгу.

Бяспечны толькі той селядзец, які прадаецца ў крамах, упэўнены дыетолаг.

Прэв’ю: pixabay.com
Тэгі:
  • селядзец [2]
  • карысныя уласцівасці [3]
  • мінусы [4]
  • здароўе [5]
  • дыетолаг [6]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220527/seledka-1791001530.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/selyadzec
[3] https://zviazda.by/be/tags/karysnyya-ulascivasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/minusy
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/dyetolag