Леанід Слуцкі ўзначаліў Ліберальна-дэмакратычную партыю Расіі, паведамляюць [1] РИА Новости.
27 мая партыя на з’ездзе ў Маскве абрала новага старшыню. Галасаванне адбывалася ў закрытым фармаце. 18 мая Слуцкага абралі кіраўніком фракцыі ЛДПР у Дзярждуме.
Раней ЛДПР узначальваў Уладзімір Жырыноўскі. Сход пачаўся з хвіліны маўчання.
Прэв’ю: РИА Новости
Спасылкі
[1] https://radiosputnik.ria.ru/20220527/ldpr-1791133856.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/leanid-slucki
[3] https://zviazda.by/be/tags/ldpr
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zhyrynouski-0