Айчынныя тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя , паведамляе [1] БелТА.
«Сёння з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мы яшчэ раз удакладнілі графік. Вызначана, што 15 чэрвеня айчынныя дыягностыкумы будуць у нас», — сказаў Аляксандр Тарасенка, не выключыўшы, што гэта работа будзе завершана раней.
«Я думаю, яны наўрад ці спатрэбяцца з-за таго, што рызыка завозу (інфекцыі. — Заўвага БелТА) мінімальная. Але мы ўсё роўна на варце», — дадаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.
Сёння на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду была закладзена клумба ў памяць аб людзях, якія памерлі ад СНІД. Клумба выканана ў форме чырвонай стужачкі — міжнароднага сімвала барацьбы са СНІДам.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/test-sistemy-dlja-vyjaulennja-vospy-malpau-raspratsujuts-u-belarusi-da-15-chervenja-115532-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/test-sistemy
[3] https://zviazda.by/be/tags/vospa-malpau
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus