Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя таварышы!
Віншую вас са святам — Днём пагранічніка.
Сёння для нас асаблівы сэнс і вагу набываюць такія паняцці, як стойкасць, мужнасць, вернасць прысязе і народу. Гэтымі якасцямі заўсёды адрозніваюцца пагранічнікі, якія першымі сустракаюць ворага на граніцы і, не шкадуючы жыцця, змагаюцца з ім.
У наш няпросты час, як і восем дзесяцігоддзяў таму, каля рубяжоў Айчыны складваецца напружанае ваенна-палітычнае становішча. Без сумнення, кожны з вас добра разумее, перад якімі выклікамі і пагрозамі мы стаім сёння і якое проціборства ідзе вакол нашай дзяржавы, а на перадавой лініі абароны знаходзіцеся вы — воіны ў зялёных фуражках.
Перакананы, што сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць мы абаронім, калі спатрэбіцца, а пагранічнікі зробяць усё магчымае, каб свяшчэнныя рубяжы нашай Айчыны заставаліся ў недатыкальнасці. Веру ў ваш патрыятызм і прафесіяналізм.
Дзякую за актыўную жыццёвую пазіцыю ветэранаў-пагранічнікаў. Ваш вопыт і веды сёння асабліва запатрабаваны ў справе выхавання падрастаючага пакалення.
Жадаю камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы і вашым сем'ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/organy-pagranichnay-sluzhby
[5] https://zviazda.by/be/tags/kamandavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/asabovy-sklad