Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХІV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
«Гэта яркая і важная падзея ў прафесійным жыцці ўсіх, хто штодзённа стварае інфармацыйную карціну сучаснай гісторыі Беларусі, — гаворыцца ў прывітанні. — Дзякуючы вашым талентам, майстэрству і імкненню да ўдасканалення беларускае тэлебачанне набыло пазнаваемы і непаўторны стыль. Сапраўдным адкрыццём стала айчынная аўтарская журналістыка — вострая і дынамічная, якая пераканаўча адказвае на інфармацыйныя выклікі нашага часу».
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць усім, хто, прытрымліваючыся прынцыпаў журналісцкай этыкі і пераемнасці традыцый, цікава і аб’ектыўна асвятляе падзеі ў краіне і свеце, адкрывае новыя старонкі гістарычнага, культурнага і духоўнага жыцця беларускага народа, стварае ў эфіры вобраз роднай Беларусі.
«Няхай у тэлевізійным і творчым жыцці вам заўсёды спадарожнічаюць глядацкая любоў і прызнанне. Будзьце заўсёды на вяршыні прафесійнага поспеху», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-belaruskae-telebachanne-nabylo-paznavaemy-i-nepautorny-styl-115548-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/televyarshynya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryvitanne