Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях: «Навучальна-прафесійная дзейнасць», «Навукова-даследчая дзейнасць», «Спартыўна-аздараўленчая дзейнасць», «Мастацка-творчая дзейнасць» і «Маладзёжнае лідарства».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуўся рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук Аляксандр ЖУК:
— Калі два гады таму задумваўся гэты конкурс, мы вырашылі, што для яго пераможцаў будзе заснаваны своеасаблівы педагагічны «Оскар» — мініяцюра скульптуры «Настаўніца першая мая», якая стаіць на ўваходзе ў наш універсітэт — як сімвал адданасці педагагічнай прафесіі. І вось сёння найлепшыя студэнты БДПУ атрымліваюць запаветныя статуэткі. Захоўвайце іх у знак падзякі сваім педагогам, дзякуючы якім вы змаглі падняцца на гэтую сцэну.
Студэнтам малодшых курсаў, якія прысутнічалі на цырымоніі, рэктар пажадаў раскрываць свае шматгранныя здольнасці і таленты, актыўна ўдзельнічаць у жыцці ўніверсітэта, адгукаючыся на ўсе падзеі, выступаючы ініцыятарамі і ўдзельнікамі карысных пачынанняў.
Для прыкладу, пераможцы і лаўрэаты намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый, маюць аўтарскія публікацыі, вядуць актыўную работу ў студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях.
Студэнты, якія прэтэндавалі на перамогу ў намінацыі «Навучальна-прафесійная дзейнасць», маюць выдатную паспяховасць і выдатныя вынікі навучальных практык, досвед удзелу ў педагагічных алімпіядах, конкурсах прафесійнага майстэрства і адукацыйных праектах.
Пераможцы і лаўрэаты ў намінацыі «Маладзёжнае лідарства» з’яўляюцца лідарамі студэнцкіх грамадскіх арганізацый універсітэта, ц’ютарамі, аўтарамі сацыяльных праектаў і ініцыятыў, актыўна займаюцца валанцёрскай дзейнасцю, прымаюць удзел у мерапрыемствах універсітэцкага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Пераможцы і лаўрэаты конкурсу «Студэнт года» ў кожнай намінацыі атрымалі грашовую прэмію і памятныя падарункі ад рэктарата, пярвічнай арганізацыі БРСМ і прафкама студэнтаў БДПУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/pedagagichny-oskar
[3] https://zviazda.by/be/tags/peramozhcy
[4] https://zviazda.by/be/tags/laureaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/student-goda-1