Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння пасяджэння ВЕЭС правёў аператыўную нараду па актуальных пытаннях з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта. Галоўнай тэмай стала сітуацыя ў эканоміцы, перадае [3] БелТА.
Адзін з асноўных акцэнтаў у абмеркаванні быў зроблены на работу па процідзеянні санкцыям. Таксама размова ішла аб функцыянаванні фінансавага сектара, стане спраў на вялікіх прамысловых прадпрыемствах.
Асобнай тэмай сталі дамоўленасці па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у пачатку тыдня. Гэта, у прыватнасці, работа над сумеснымі праектамі ў сферы імпартазамяшчэння, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Уздымалася і пытанне будаўніцтва беларускага порта на расійскай Балтыцы.
Улічваючы, што акрамя прадстаўнікоў эканамічнага блока сярод удзельнікаў нарады быў міністр замежных спраў, Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў задачы для знешнепалітычнага ведамства. У першую чаргу ў кантэксце давядзення да партнёраў беларускай пазіцыі па актуальных пытаннях.
Што датычыцца ўзаемадзеяння з суседнімі краінамі, абмяркоўвалася работа ў рамках падоўжанага да канца года права бязвізавага ўезду і знаходжання ў Беларусі для грамадзян Літвы і Латвіі. Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць бар’еры і блакіроўкі для жыхароў гэтых суседніх краін. У тым ліку кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адмене ПЛР-тэстаў для ўезду ў Беларусь.
Ураду даручана па выніках паўгоддзя арганізаваць пашыранае пасяджэнне пад старшынствам Прэзідэнта, дзе ўжо канкрэтна і прадметна разгледзяць усе актуальныя пытанні.
Адміністрацыі Прэзідэнта даручана арганізаваць работу па кантролі над сітуацыяй у эканоміцы ў цэлым з фарміраваннем глыбокага аналізу.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-praveu-aperatyunuju-naradu-z-pradstaunikami-urada-i-administratsyi-prezidenta-115550-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/aperatyunaya-narada
[7] https://zviazda.by/be/tags/aktualnyya-pytanni
[8] https://zviazda.by/be/tags/urad
[9] https://zviazda.by/be/tags/administracyya-prezidenta-galounaya-tema
[10] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika