Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Вездэ з нацыянальным святам — Днём устанаўлення міру і дэмакратыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковыя адносіны, пабудаваныя на аснове павагі і даверу, дазваляюць разлічваць на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж краінамі па шэрагу кірункаў.
«Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем умацаваць сувязі ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі на карысць народаў абедзвюх дзяржаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Вездэ моцнага здароўя, плённай працы і дабрабыту, а дружалюбнаму эфіёпскаму народу — міру, салідарнасці і прагрэсу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-belarus-rasschityvaet-ukrepit-svjazi-s-efiopiej-v-torgovle-promyshlennosti-apk-i-obrazovanii-504401-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/efiopiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-ustanaulennya-miru-i-demakratyi