zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Андрэйчанка расказаў, з якімі краінамі ў Беларусі паспяховае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне

  • 28.05.2022 10:54

Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Беларусі паспяхова прадаўжаецца з тымі, хто настроены на канструктыўны і раўнапраўны дыялог. Аб гэтым заявіў у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.​


Спікер ніжняй палаты парламенту адзначыў, што супраць нашай краіны вядзецца гібрыдная вайна, элементамі якой з’яўляюцца інфармацыйны і палітычны ціск. «Аб’яднаны Захад пад кіраўніцтвам ЗША адзіным фронтам спрабуе задушыць іншадумства і захаваць уласнае дамінаванне, заснаванае на рабаванні і эксплуатацыі. Аднак сітуацыя істотна змянілася. Сфарміраваліся новыя цэнтры сілы, сотні дзяржаў свету не жадаюць быць чужымі калоніямі. Сутыкнуўшыся з агрэсіўнымі паводзінамі Еўрапейскага саюза, мы пашыраем узаемадзеянне з нашымі стратэгічнымі партнёрамі: Расійскай Федэрацыяй і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, выкарыстоўваем пляцоўкі БРІКС, АДКБ, іншых арганізацый», – падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

На яго думку, Еўропа — гэта не больш чым адзін з рэгіёнаў свету, не самы вялікі, не самы багаты і не самы перспектыўны, улічваючы палітычныя працэсы, якія ў ім адбываюцца.

«Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне паспяхова прадаўжаецца з тымі, хто настроены на канструктыўны і раўнапраўны дыялог, а гэта дзясяткі дзяржаў свету. Мы паслядоўна адстойваем свае інтарэсы на міжнародных пляцоўках, улічваючы рэальныя ўмовы абстаноўкі», – дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

З поўным тэкстам інтэрв’ю са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ можна азнаёміцца на сайце Выдавецкага дому «Звязда» [1].

Тэгі:
  • Уладзімір Андрэйчанка [2]
  • Палата прадстаўнікоў [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20220527/1653643343-andreychanka-use-sproby-sagnuc-zadushyc-nas-sparadzhayuc-mery-u-adkaz-i
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou