27 мая у 23-10 у службу выратавання паступіла паведамленне аб тым, што па адрасе Гомельскі раён, у раёне в. Грабоўка, у лясным масіве згубіўся мужчына, паведамляе [1] МНС
У ходзе разбору было ўстаноўлена, што пенсіянер 1948 г.н. інвалід 2 групы, прыехаў у гэты дзень на дачу, у 20-00, забыўшыся прыняць лекі, сышоў у лес, дзе заблудзіўся. На пошукі мужчыны былі накіраваныя работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікі Гомельскага РАУС.
Пры абследаванні ляснога масіва ў 04-45 28 мая работнікамі МНС (у складзе камандзіра аддзялення пажарнага аварыйнага пажарнага раённага аддзела па НС Дзмітрыя Бяляева, кіроўцы-выратавальніка Вадзіма Жыберава, выратавальніка-пажарнага Уладзіміра Атаманчука грамадзянін быў знойдзены на краі лесу, выратаваны і перададзены для агляду работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.
Пасля агляду медыцынскімі работнікамі ўстаноўлена, што мужчына ў шпіталізацыі не мае патрэбы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/389802/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/les
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/pensiyaner