Трэба разабрацца, дзе на самай справе зарадзіўся Мінск. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў гутарцы з гісторыкамі падчас наведвання Нацыянальнай акадэміі навук, перадае [2] БелТА.
Кіраўнік Урада нагадаў, што да тысячагоддзя Мінска засталося не так шмат па гістарычных мерках — некалькі дзесяцігоддзяў. Ён адзначыў, што гісторыкам неабходна рушыць наперад у такім найважнейшай пытанні, як навуковае абгрунтаванне месца, дзе на самай справе зарадзіўся Мінск. Прэм’ер-міністр адзначыў, што ёсць гіпотэзы, але ім трэба знайсці пацверджанне.
Раман Галоўчанка сёння пабываў у Інстытуце гісторыі НАН. Яму паказалі археалагічную навукова-музейную экспазіцыю з унікальнымі экспанатамі. Яна адлюстроўвае гісторыю станаўлення археалагічнай навукі ў Беларусі. Структурна экспазіцыя пабудавана па тэматыка-храналагічным прынцыпе. Некаторыя яе раздзелы прысвечаны вывучэнню першабытнаабшчыннага перыяду (археалогія каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў), а іншыя адлюстроўваюць развіццё археалогіі сярэднявечнага перыяду (VI-XIII і XIV-XVIII стагоддзя).
Прэм’ер-міністр наведаў і пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Новыя матэрыялы, лазеры і оптаэлектроніка, распрацоўкі для сферы машынабудавання, аграпрамысловага комплексу, медыцыны і фармацэўтыкі — кіраўніку беларускага ўрада паказалі апошнія распрацоўкі беларускіх навукоўцаў па асноўных напрамках развіцця навукі. Таксама яму прадэманстравалі апошнія мадэлі беларускіх беспілотнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/golovchenko-istorikam-nuzhno-razobratsja-gde-na-samom-dele-zarodilsja-minsk-505718-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryki
[5] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/premer-ministr-3