У сталічным праваслаўным прыходзе храма Богаяўлення, які месціцца ў мікрараёне Лошыца, дзявяты год узводзіцца вялікая цагляная царква. Цяпер будаўнікі шчыруюць над купальнай часткай храма. Наогул, будаўніцтва архітэктурнага ансамбля пачалося ў 2011 годзе, ужо дзейнічае званіца. Па праекце ў храмавы комплекс таксама ўвойдзе асобная царква святых мурамскіх цудатворцаў Пятра і Фяўроніі, заступнікаў сямейнага шчасця, кахання і вернасці.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny