Беларускія банкі змогуць выдзяляць фізічным асобам адтэрміноўку пагашэння крэдытаў. Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне, паведамілі [2] ў прэс-службе ўрада.
Банкам рэкамендавана па заявах крэдытаатрымальнікаў — фізічных асоб прадастаўляць адтэрміноўку пагашэння спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаванне нерухомай маёмасці — на адзін год з прадаўжэннем тэрміну пагашэння крэдытаў на гэты ж тэрмін.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://t.me/government_by
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/kredyt
[5] https://zviazda.by/be/tags/banki