Яўген Садоўскі — жыхар вёскі Салтаны Маладзечанскага раёна, знайшоў прызванне ў сялянскай гаспадарцы: на сваім падворку трымае невялікі малочны статак. А пачынаў дзевяць гадоў таму з кранальна-банальнага — дапамагаў матулі, а потым атрымаў ад яе падарунак — цялушачку. Стаў даглядаць, пасвіць, раздойваць. Ад Малышкі — так яе назвалі — утварылася ў Яўгена гаспадарка. Цяпер у статку ажно восем чорна-стракатых рагуль — Лізуха, Страказа, Мілка, Маргарытка, Рамашка, Нюша, Чарнуха, якіх ён выводзіць на пашу, поіць, доіць, а сырадой здае дзяржаве. Пабудаваў невялікую драўляную ферму, а ў будучыні плануе перайсці ад сялянскай гаспадаркі да фермерскай формы працы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya