Наступны хакейны сезон абяцае быць вельмі цікавым. У сезоне 2022/2023 беларускі клуб «Дынама-Шыннік» будзе выступаць у Маладзёжнай хакейнай лізе. Пра гэта паведамілі у прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.
«Дынама-Шыннік» бабруйскі клуб ужо выступаў у МХЛ. Каманда правяла ў лізе чатары сезоны: з 2011 па 2015 гады і тройчы выходзіла ў плэй-оф. У будучым сезоне бабруйская каманда будзе выступаць ў дывізіёне «Сярэбраны» Заходняй канферэнцыі.
Мы шчаслівыя, што на карце МХЛ зноў з’явіўся беларускі клуб. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў хакеем і развіцця гэтага віду спорту як на ўзроўні клубных, так і зборных каманд. Удзел у Маладзёжнай хакейнай лізе — гэта важны стратэгічны праект, які дасць самым таленавітым маладым гульцам Беларусі магчымасць прафесійнага развіцця і дасць магчымасць ім расці праз канкурэнцыю ў моцнай міжнароднай лізе«, — адзначыў старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч.
Каманда «Дынама-Шыннік» была заснавана ў 2010 годзе. Чатыры разы бабруйскія хакеісты ўдзельнічалі ў розыгрышы Кубку свету сярод маладзёжных клубных каманд, дзе тры разы запар займала чацвёртае месца. За каманду ў МХЛ выступалі Андрэй Бялевіч («Тарпеда»), Яўген Лісавец («Адмірал»), Дзмітрый Знахарэнка («Амур»).
«Рады прыняць у склад удзельнікаў МХЛ каманду з Беларусі. Вяртанне ў лігу „Дынама-Шынніка“ — плюс для развіцця беларускага хакею і добрая магчымасць прагрэсаваць для маладых гульцоў. У свой час клуб з Бабруйска быў адным з самых наведваемых у лізе. У будучым сезоне ён будзе гуляць на „Бабруйск-Арэне“, дзе праводзіліся матчы КХЛ і створаны ўсе неабходныя ўмовы», — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт КХЛ па развіцці маладзёжнага хакею Аляксандр Гуськоў
Маладзёжная хакейная ліга была створана ў 2009 годзе. Яе заснавальнікамі выступілі 20 прафесійных клубаў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), холдынг КХЛ і Федэрацыя хакею Расіі. МХЛ аб’ядноўвае маладых хакеістаў ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Галоўная задача лігі — развіццё і папулярызацыя прафесійнага маладзёжнага хакею, павышэнне спартыўнай кваліфікацыі гульцоў, трэнераў і суддзяў.
Каманды Маладзёжнай хакейнай лігі падзелены на дзве канферэнцыі па геаграфічным прынцыпе — «Захад» і «Усход». У рэгулярным чэмпіянаце ўнутры сваёй канферэнцыі каманды па кругавой сістэме гуляюць адна з адной. Васьмёрка найлепшых з абедзвюх канферэнцый праходзіць у плэй-оф, дзе змагаецца за галоўны трафей Маладзёжнай хакейнай лігі, якая носіць імя легендарнага савецкага хакеіста Валерыя Харламава.
У новым сезоне 2022/2023 у МХЛ будуць удзельнічаць 37 каманд. Яны падзеленыя на дзве канферэнцыі, у кожнай з якіх будзе па два дывізіёны.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/mhl