Нельга дазволіць Захаду заглушыць наш голас на міжнародных парламенцкіх пляцоўках, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні 62-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае [2]БелТА.
«Сур’ёзныя задачы стаяць перад намі і ў кантэксце адстойвання агульных пазіцый на міжнароднай арэне. Мы бачым, як калектыўны Захад спрабуе выціснуць нас з міжнародных парламенцкіх пляцовак, усяляк заглушыць наш голас. Іх дыпламатыя сёння зводзіцца да вядомага прынцыпу: хто не з намі – той супраць нас, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Такое становішча спраў, безумоўна, выклікае непакой не толькі ў нас, але і ў многіх краін, якія праводзяць незалежны міралюбівы курс».
Трэба тлумачыць абсурднасць санкцыйнай палітыкі, рэагаваць на адкрыта варожыя выпады і правакацыі, развіваць супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія гатовыя працаваць на прынцыпах роўнасці і ўзаемаразумення, адзначыў спікер.
«Паралельна трэба задзейнічаць магчымасці міжпарламенцкіх пляцовак для прасоўвання эканамічных інтарэсаў Беларусі і Расіі. Умацаванне сувязяў з найбуйнейшымі эканомікамі Кітая, Індыі, Паўднёва — Усходняй Азіі, раскрыццё патэнцыялу краін Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі павінны знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Парламенцкага сходу і нашых камісій», — дапоўніў Уладзімір Андрэйчанка.
Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі праходзіць сёння ў Мінску. На пасяджэнні будуць разгледжаны актуальныя напрамкі работы саюзных парламентарыяў па супрацьдзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнага ціску, прапагандзе нацызму, забеспячэнні абароны гістарычнай памяці. Таксама будуць зацверджаныя зноў сфармаваныя склады камісій Парламенцкага сходу і абраныя старшыні камісій.
Акрамя таго, плануецца замацаванне за камісіямі функцый па заканадаўчым забеспячэнні выканання саюзных праграм, зацверджаных дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада 2021 года № 6 «аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/politics/view/andrejchenko-nelzja-pozvolit-zapadu-zaglushit-nash-golos-na-mezhdunarodnyh-parlamentskih-ploschadkah-508954-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou
[5] https://zviazda.by/be/tags/parlamencki-shod-sayuza-belarusi-i-rasii