Археолагі НАН Беларусі знайшлі фрагмент пасудзіны ўсвяцкай культуры эпохі неаліту з выявай рыбы ўзростам каля 5 тысяч гадоў, перадае [1] прэс-служба НАН Беларусі.
Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН пад кіраўніцтвам Максіма Чарняўскага праводзіць раскопкі шматкультурнага паселішча эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку Берашча 1 побач з в. Вераб’і Лепельскага раёна. Работы вядуцца сумесна з навучэнцамі школьнага лагера краязнаўчага профілю «Дубавец» ДУА «Слабадская яслі-сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна».
Паводле інфармацыі гісторыкаў, першыя знаходкі археалагічных артэфактаў ужо ўражваюць, радуюць навукоўцаў і школьнікаў. У культурным пласце выяўляюцца шматлікія керамічныя, крэмневыя і каменныя прадметы матэрыяльнай культуры, а таксама цікавая астэалагічная калекцыя. Сярод знаходак вылучаюцца каменная двухпляцовачная шліфавальная плітка для вырабу крэмневых сякер, касцяны наканечнік дроціка, а таксама шэраг унікальных фрагментаў керамічнага посуду сярэдняга неаліту і бронзавага веку засвяцкай культуры і культуры шаравідных амфар.
Усе знаходкі з цяперашняй экспедыцыі буду пасартаваны, пашпартызаваныя і накіраваныя ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі на лабараторныя даследаванні для далейшага даследавання.
Фота НАН Беларусі
Спасылкі
[1] https://nasb.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/arheolagi
[3] https://zviazda.by/be/tags/nan
[4] https://zviazda.by/be/tags/nealitychny-posud
[5] https://zviazda.by/be/tags/raskopki