У аператыўна-дзяжурную службу Гарадскога аддзела міліцыі Барысаўскага РУУС звярнулася дырэктарка прадуктовай крамы. Жанчына распавяла аб здзейсненым крадзяжы на суму звыш 530 рублёў. Па словах заяўніцы, крадзеж адбыўся ў дзённы час: невядомы з паддона выкраў упакоўку з 23 блокамі тытунёвых вырабаў.
Падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу зламысніка. Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Барысаўскага РУУС, ім аказаўся 36-гадовы раней неаднаразова судзімы не працуючы мясцовы жыхар.
Як устанавілі праваахоўнікі, цыгарэты зламыснік вынес, скарыстаўшыся момантам: работнік крамы, што вёў прыёмку тавару, пакінуў на пэўны час неразгружаны тавар на паддоне ў свабодным доступе.
Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. Цяпер яму можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barysau
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/krama
[4] https://zviazda.by/be/tags/upakouka
[5] https://zviazda.by/be/tags/tytunyovyya-vyraby