Пра гэта інфармуе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.
У перыяд часу з 23 па 25 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка двух аўтамабільных дарог Р-149 «Жлобін — Светлагорск» і М-10 «Мяжа РФ — Гомель — Кобрын» з мэтай спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму.
У рабоце праваахоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.
Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў і забяспечаны прыборамі фота- і відэафіксацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelshchyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/adpracouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/autadarogi