У Салігорску прычынай чарговага крадзяжу веласіпеда стала не жаданне ўзбагаціцца за чужы кошт ці прысвоіць чужую маёмасць: 18-гадовая гараджанка павяла яго з пачуцця помсты.
Як паведамляе падрабязнасці гэтага здарэння група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Салігорскага РАУС, знаходзячыся ў гасцях кампаніі аднагодкаў, навучэнка каледжа была пакрыўджана жартамі некаторых знаёмых і, пакідаючы іх, прыхапіла з сабой веласіпед, пакінуты без нагляду ў пад’ездзе.
Падазраваная крыху памылілася: яна выкрала сапраўды веласіпед юнака з кампаніі знаёмых, аднак на момант, калі яна сыходзіла, ён толькі прыйшоў і якіх-небудзь крыўд на яго ў яе не было.
Выкрадзены транспарт не хацеў «падпарадкоўвацца» зламысніцы — па дарозе ў яго паўсталі праблемы з колам. Жадаючы застацца па-за падазрэннямі, дзяўчына пакінула яго каля адной з крам горада.
На шчасце, практычна за суткі, якія двухколавы транспарт прастаяў без нагляду, ён больш нікому «не спадабаўся» і вернецца да ўладальніка, а ў дачыненні да «помслівай» гараджанкі следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/velasiped
[4] https://zviazda.by/be/tags/pomsta