Расійскаму спеваку Юрыю Шатунову стала дрэнна падчас сустрэчы з сябрам, яны выклікалі яму хуткую дапамогу, артыст памёр па дарозе ў бальніцу, паведамляе [1]РБК са спасылкай на дырэктара Шатунова Аркадзя Кудрашова.
«Выклікалі хуткую, сталі везці яго насустрач хуткай. < ... > Памёр ён у хуткай. Яны [медыцынскія работнікі] потым занеслі, спрабавалі рэанімаваць ўнутры бальніцы. Але, на жаль, нічога не атрымалася», — паведаміў Кудрашоў.
Як паведамлялася, прычынай смерці стаў шырокі інфаркт.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/society/23/06/2022/62b438919a79470c37cc5943
[2] https://zviazda.by/be/tags/laskavy-may-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-shatunou